Пра ініцыятыву
Праект 361.1 — гэта грамадзянская ініцыятыва, створаная для таго, каб каб паказаць свету рэпрэсіі ў Беларусі праз мастацтва і сведчанні палітычных зняволеных.
Наша мэта простая: Няхай гэтыя гісторыі будуць пачутыя. Няхай іх нельга будзе забыць. Няхай яны нагадаюць, што свабода мае цану — і што маўчанне забойчае.
Кніга — гэта і архіў, і акт супраціву. Яна захоўвае праўду, узмацняе галасы, і выказвае салідарнасць з тымі, хто яшчэ за кратамі. Гэта не проста збор твораў. Гэта — пасланне. Да свету. Да гісторыі. Да тых, хто не маўчыць.
Артыкул 361.1
Артыкул 361.1 Крымінальнага кодэкса Беларусі прадугледжвае крымінальную адказнасць за ўдзел у арганізацыях, абвешчаных «экстрэмісцкімі» ўладамі. Нават калі такая дзейнасць цалкам мірная — падтрымка, супрацоўніцтва, распаўсюд інфармацыі — яе могуць выкарыстаць як падставу для зняволення. На практыцы гэты артыкул стаў інструментам ціску на журналістаў, актывістаў, праваабаронцаў і грамадзянскую супольнасць. Менавіта па гэтым артыкуле былі асуджаныя многія аўтары кнігі.